Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы»

Дата: 25 июня 2024 в 13:08
14 просмотров

З 27 чэрвеня па 1 ліпеня ў Бабруйску пройдзе традыцыйны 17-ы Міжнародны фестываль народнай творчасці «Вянок дружбы».

Фестываль аўтэнтычнага фальклору беларускага Прыдняпроўя, які праходзіць у шматнацыянальным Бабруйску, накіраваны на развіццё і ўмацаванне культурных міжнародных сувязей, папулярызацыю народнай творчасці і традыцый. Ён праходзіць пад дэвізам «Фестываль дружбы – за мір і згоду без меж». За гады яго правядзення ў ім паўдзельнічала велізарная колькасць артыстаў, а праграма кожны раз славіцца сваёй насычанасцю.

У межах мерапрыемстваў фестывалю плануецца правядзенне гала-канцэрта, які адбудзецца 28 чэрвеня, таксама канцэрт творчых калектываў Бабруйска і святочны канцэрт, прысвечаны святу Дня горада (29 чэрвеня). 30 чэрвеня пройдзе закрыццё фестывалю.

Ужо 12 краін падалі свае заяўкі для ўдзелу ў фестывалі. У агульнай складанасці фестываль могуць наведаць 500 прадстаўнікоў з Расіі, Кыргызстана, Венесуэлы, Кубы, Сенегала, Ганы і іншых дзяржаў.

Падрыхтавана паводле сайта «Вячэрні Бабруйск»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.