-
- Нормативные правовые документы
- Кадровый состав учреждения
- Перспективный план аттестации
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель-дефектолог)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (воспитатель дошкольного образования)
- Методические рекомендации о порядке проведения квалификационного экзамена
- Психологические рекомендации для администрации и педагогов
-
- План воспитательной, идеологической и социальной работы
- "ШАГ" - Школа Активного Гражданина
- ПРАВИЛА внутреннего распорядка для учащихся
- Примерный алгоритм контроля за посещаемостью занятий обучающимися учреждений образования
- Родительский университет
- План мероприятий по профилактике безнадзорности и правонарушений
- Поезд Памяти – 2024
- Тематические недели на 2024/2025 учебный год
- Единый урок, посвященный 80-летию трагедии в д. Ола́
- Календарь государственных праздников, праздничных дней, памятных дат
- График проведения классных и информационных часов
- Волонтерское движение
- Финансовая грамотность
-
- Действующие службы, оказывающие помощь в кризисных состояниях
- Алгоритм работы педагогов в сети Интернет, социальных сетях по выявлению деструктивных проявлений среди учащихся учреждений образования
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Телефоны доверия
- Советы педагога социального родителям
- Рекомендации по адаптации
- Психологическая защита у детей
- Рекомендации психолога по формированию успешности
- Влияние цвета на психику ребёнка
-
- Об организации
- Устав ОО «БРПО»
- Руководство организации
- Талисман и слоган ОО "БРПО"
- Фирменный стиль ОО "БРПО"
- Образовательные платформы
- Мультфильмы про организацию "Будь в команде Огонька"
- Родителям об ОО "БРПО"
- Инфографика ОО "БРПО"
- Проекты ОО "БРПО"
- Его имя носит дружина
- Наша пионерская дружина
- Сборы пионерской дружины
- Самоуправление в отрядах дружины
- Новости дружины
- Мы в интернете
-
- Структура ГУО "Борщёвская базовая школа"
- Информация о личном приёме граждан и юридических лиц вышестоящим органом
- График личного приёма администрацией
- Вышестоящие государственные органы и организации
- Перечень административных процедур
- Ответственная за выдачу документов по административным процедурам
- План мероприятий по совершенствованию работы с обращениями граждан
- ВОПРОС - ОТВЕТ
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)
Галоўная ўрачыстасць нашай дзяржавы – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – адзначаецца штогод 3 ліпеня. Сёлета ён святкуецца ўжо ў дваццаты раз.
Гэтае свята з’явілася ў нашай краіне ў 1991 годзе і першапачаткова адзначалася 27 ліпеня ў дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (па сутнасці ж незалежнасць Беларусь атрымала 26 снежня 1991 года ў сувязі з распадам СССР). Дата 3 ліпеня замацавалася за Днём Незалежнасці па рашэнні, прынятым на рэспубліканскім рэферэндуме. 24 лістапада 1996 года больш за 88 % удзельнікаў усенароднага апытання прагаласавалі за перанос свята на Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Дзень Незалежнасці, паводле Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 1996 года № 1, праводзіцца як усенароднае свята ў абстаноўцы высокай урачыстасці і патрыятычнага ўздыму. Па ўсёй рэспубліцы ладзяцца святочныя мерапрыемствы і народныя гулянні, у якіх прымаюць удзел жыхары і госці нашай краіны ўсіх узростаў. Галоўная ж падзея – урачысты ваенны парад, які праходзіць у сталіцы на праспекце Пераможцаў каля стэлы «Мінск – горад-герой». Гэта не толькі напамін аб тым, якой цаной беларускі народ заваяваў свабоду краіны, але і дэманстрацыя сучасных дасягненняў суверэннай Беларусі.
У гэтым годзе парад традыцыйна распачнуць выхаванцы Мінскага сувораўскага вучылішча, за імі ўрачыстым маршам пройдуць калоны ваеннаслужачых і супрацоўнікаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, а таксама Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сёлета ўпершыню будуць прадстаўлены ўсе механізаваныя брыгады сухапутных войскаў, а таксама ўсе брыгады сіл спецыяльных аперацый. Гледачы змогуць убачыць больш як 500 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, сярод якіх і найноўшыя распрацоўкі беларускай арміі. Плануецца, што частка тэхнікі пасля парада застанецца на праспекце: усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з ёй бліжэй. А ў небе над Мінскам з'явяцца асноўныя тыпы крылатых машын Ваенна-паветраных сіл і Войскаў проціпаветранай абароны Беларусі. Упершыню ў складзе паветранага эшалона будзе прадстаўлена авіяцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і ДТСААФ. Завяршыць шэсце плац-канцэрт зводнага аркестра Мінскага гарнізона і роты ганаровага каравула.
У гонар свята ўвечары мірнае неба над Мінскам расквеціць святочны салют.
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы, сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі.
Са святам, паважаныя суайчыннікі!
НІА
Телефоны: (802333)59934, (802333)59967
Email: borshchovka_detsadscool@dobrush.gov.by