-
- Нормативные правовые документы
- Кадровый состав учреждения
- Перспективный план аттестации
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель-дефектолог)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (воспитатель дошкольного образования)
- Методические рекомендации о порядке проведения квалификационного экзамена
- Психологические рекомендации для администрации и педагогов
-
- План воспитательной, идеологической и социальной работы
- "ШАГ" - Школа Активного Гражданина
- ПРАВИЛА внутреннего распорядка для учащихся
- Примерный алгоритм контроля за посещаемостью занятий обучающимися учреждений образования
- Родительский университет
- План мероприятий по профилактике безнадзорности и правонарушений
- Поезд Памяти – 2024
- Тематические недели на 2024/2025 учебный год
- Единый урок, посвященный 80-летию трагедии в д. Ола́
- Календарь государственных праздников, праздничных дней, памятных дат
- График проведения классных и информационных часов
- Волонтерское движение
- Финансовая грамотность
-
- Действующие службы, оказывающие помощь в кризисных состояниях
- Алгоритм работы педагогов в сети Интернет, социальных сетях по выявлению деструктивных проявлений среди учащихся учреждений образования
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Телефоны доверия
- Советы педагога социального родителям
- Рекомендации по адаптации
- Психологическая защита у детей
- Рекомендации психолога по формированию успешности
- Влияние цвета на психику ребёнка
-
- Об организации
- Устав ОО «БРПО»
- Руководство организации
- Талисман и слоган ОО "БРПО"
- Фирменный стиль ОО "БРПО"
- Образовательные платформы
- Мультфильмы про организацию "Будь в команде Огонька"
- Родителям об ОО "БРПО"
- Инфографика ОО "БРПО"
- Проекты ОО "БРПО"
- Его имя носит дружина
- Наша пионерская дружина
- Сборы пионерской дружины
- Самоуправление в отрядах дружины
- Новости дружины
- Мы в интернете
-
- Структура ГУО "Борщёвская базовая школа"
- Информация о личном приёме граждан и юридических лиц вышестоящим органом
- График личного приёма администрацией
- Вышестоящие государственные органы и организации
- Перечень административных процедур
- Ответственная за выдачу документов по административным процедурам
- План мероприятий по совершенствованию работы с обращениями граждан
- ВОПРОС - ОТВЕТ
Беларускае Купалле
Рамантычнае, таямнічае і самабытнае свята ў гонар сонца і росквіту прыроды – Купалле – са старажытных часоў аб’ядноўвае ўсіх усходніх славян. Беларусы таксама любяць Купалле і адзначаюць асаблівым чынам.
У паганскія часы Купалле сустракалі напярэдадні летняга сонцастаяння. Пазней, калі да яго далучыліся і хрысціянскія вераванні, на беларускіх землях замацаваліся дзве традыцыі часу святкавання: паводле юліянскага календара – 22-23 чэрвеня, паводле грыгарыянскага – у ноч з 6 на 7 ліпеня.
Людзі верылі, што ў гэты дзень здараюцца цуды: дрэвы «ажываюць» і перамяшчаюцца, сонца «іграе» і стварае дзівосныя кругі святла, жывёлы размаўляюць паміж сабой, а ў рачной вадзе можна ўбачыць русалак – душы памерлых.
Купальскія гулянні доўжацца ўсю ноч: вясёлыя танцы і карагоды, скокі праз вогнішча, варажба на долю, пляценне вянкоў з красак і пусканне іх на ваду. А галоўнае дзейства – пошукі папараць-кветкі.
У нашы дні ў Беларусі гэтае галоўнае летняе свята праводзіцца ў этнаграфічных музеях, этнакомплексах, аграсядзібах, гарадах і вёсках.
У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Вялікае княства Сула» падчас свята «Купалле ў Суле» патрэбна прайсці праз «Купальскі партал», пасля якога пачнуцца ачышчэнне агнём і вадой, гульні і танцы, спаборніцтвы на сілу і спрыт, купальскія карагоды, сустрэчы з персанажамі беларускай міфалогіі, варажба з прываротным зеллем, майстар-класы па старадаўніх танцах, традыцыйных рамёствах, святочнае вогнішча са скокамі праз агонь і, канечне, пляценне купальскіх вянкоў, якія можна пусціць па рацэ Сула.
У нацыянальным парку «Белавежская пушча» на тэрыторыі археалагічнага музея пад адкрытым небам 6 ліпеня пройдзе «Вечар на Івана Купалу». Пляценне купальскіх вянкоў і пусканне іх на ваду, вялікае вогнішча, народныя песні і карагоды, гульні і конкурсы, гісторыі пра гаючыя травы і кветкі, пошукі кветкі папараці – усё будзе як у старыя часы!
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо) вас чакае жывое гучанне народных песень ад групы «Гасцінец», купальскія вянкі, гульні танцы пад акардэон, скрыпку і дуду, майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень, рэканструкцыя традыцыйных абрадаў.
У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на беразе Дняпра першы маштабны фестываль «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») адбыўся ў 2010 годзе. З таго часу свята «Купалле» стала штогадовай знакавай падзеяй для ўсёй Беларусі і яе гасцей.
У 2022 годзе свята «Купалле» пройдзе 9-10 ліпеня.
На тэрыторыі «Купальскага поля» будзе арганізавана работа тэматычных пляцовак з прэзентацыяй прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў і майстроў-рамеснікаў.
Экспазіцыі «Захоўваем традыцыі, глядзім у будучыню!», «Спадчына зямлі беларускай», перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Маладзёжная пляцоўка прадэманструе экспазіцыі устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
У Маладзёжным прэс-цэнтры «Александрыя-2022» маладыя журналісты рэгіянальных СМІ і блогеры прэзентуюць свае праекты, а таксама рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект ЦК ГА БРСМ «Валадар сяла».
Тэматычныя пляцоўкі прадставіць кожны рэгіён Беларусі. На выставе-кірмашы «Кола жыцця» сваё майстэрства прадставяць больш за 500 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспублікі Беларусь і больш за 80 майстроў з Расіі, Казахстана, Таджыкістана.
Увазе гасцей будуць прадстаўлены канцэртныя праграмы «Святкуем па-народнаму», «Сусветныя хіты. Дзеці. Новыя галасы», «Адзіная ў свеце – радзіма мая!», «Віцебск фестывальны», «Купальская легенда», «Пачуйце, землякі!», «Белыя крылы радзімы», гала-канцэрт.
НІА
Падрабязней: kupalle.by
Телефоны: (802333)59934, (802333)59967
Email: borshchovka_detsadscool@dobrush.gov.by