Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сямейны інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам»

Дата: 11 июня 2020 в 23:40
204 просмотра

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае прыняць удзел у рэспубліканскім сямейным інтэрнэт-чэленджы «#раЗАм з бацькам», прымеркаваным да Дня бацькі.

Праект накіраваны на захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, умацаванне і развіццё бацькоўска-дзіцячых адносін і папулярызацыю здаровага ладу жыцця.

Па словах сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Юліі Зінкевіч, сямейны праект «ПапаЗал» трохі змяніўся. Напярэдадні Дня бацькі, які святкуюць па ўсім свеце ў трэцюю нядзелю чэрвеня, бацькам прапануецца ўключыцца ў інтэрнэт-чэлендж «#раЗАм з бацькам». Для гэтага трэба стварыць відэаролікі пра тое, як таты і іх дзеці разам займаюцца фізічнай культурай: ранішняй зарадкай, сілавымі практыкаваннямі, спартыўнымі гульнямі. Чэлендж пачнецца 18 чэрвеня і завершыцца 21 чэрвеня 2020 года.

Відэаролік павінен быць зняты ў гарызантальным становішчы да 1 хвіліны і выкладзены на асабістых старонках у сацыяльных сетках з хэштэгамі #папазал, #деньотца, #раЗАмзбацькам з 18 па 21 чэрвеня. Акрамя таго, ролікі неабходна суправадзіць тэкставым каментаром пра іх удзельнікаў, хэштэгамі праекта і абавязковай адзнакай @brsmby.

Варта адзначыць, што 1 чэрвеня па ініцыятыве моладзі Гродзенскай вобласці стартаваў сямейны рэспубліканскі маладзёжны праект «#раЗАм з бацькамi», падчас якога бацькі і іх дзеці пры падтрымцы валанцёраў «Добрае сэрца» добраўпарадкоўваюць дзіцячыя пляцоўкі.

НІА
па матэрыялах інтэрнэт-партала БРСМ
«Моладзь Беларусі»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.