Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 кастрычніка – Дзень бацькі

Дата: 20 октября 2023 в 17:25
43 просмотра

21 кастрычніка наша краіна адзначыць Дзень бацькі. Свята зацверджана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.06.2022 № 198. Дата абрана не выпадкова. У Беларусі склалася шматгадовая традыцыя адзначаць 14 кастрычніка Дзень маці, а зараз з'явілася магчымасць праводзіць Тыдзень бацькоўскай любові, завяршыўшы яго святкаваннем Дня бацькі.

Існуе састарэлы стэрэатып, што для развіцця дзяцей найбольш важнай з'яўляецца сувязь маці і дзіцяці. Канечне, маці – вельмі важны чалавек для любога дзіцяці. Але не менш каштоўнае сяброўства ў малых з бацькам. Калі мама дае свайму дзіцяці пяшчоту, ласку, любоў і цяпло, то тата забяспечвае абарону і ўпэўненасць, дапамагае вызначыцца з жыццёвымі прыярытэтамі, дзеліцца мудрымі жыццёвымі парадамі. Нярэдка ўзорам для пераймання ў дзіцяці становіцца менавіта бацька. Дзеці неўсвядомлена капіруюць яго лепшыя якасці, яго паводзіны, стаўленне да жыцця. Маляняты пераймаюць яго жыццёвы досвед, а атрыманыя веды ў сферы бяспекі проста неацэнныя для маленькіх «чамучак». Быць татам – вялікая праца, спраўляцца з якой складана нават самым моцным мужчынам. Увогуле, сям'я – гэта камандная работа, дзе другарадных роляў проста не бывае.

Дарагія нашы таты!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам.
Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту, сілы і стойкасці!
Няхай у нашых сем'ях заўсёды пануюць мір, спакой і любоў.
Дабра, сонца і радасці вам!

НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.