Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…»

Дата: 29 августа в 23:06
19 просмотров

10 верасня 2024 года заканчваецца тэрмін прыёму навукова-даследчых работ на конкурс «Вы паслухайце родную мову: жаўруковаю песняй звініць…», які рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса «Роднае слова» праводзіць сумесна з Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Конкурс прымеркаваны да 95-годдзя інстытута, якое будзе адзначацца ў лістападзе. Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца падчас Другога міжнароднага навуковага кангрэса «Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы».

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы Х–ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі.

Больш падрабязна – на сайце часопіса: www.rod-slova.by (укладка «Конкурс»).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.