-
- Нормативные правовые документы
- Кадровый состав учреждения
- Перспективный план аттестации
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель-дефектолог)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (воспитатель дошкольного образования)
- Методические рекомендации о порядке проведения квалификационного экзамена
- Психологические рекомендации для администрации и педагогов
-
- План воспитательной, идеологической и социальной работы
- "ШАГ" - Школа Активного Гражданина
- ПРАВИЛА внутреннего распорядка для учащихся
- Примерный алгоритм контроля за посещаемостью занятий обучающимися учреждений образования
- Родительский университет
- План мероприятий по профилактике безнадзорности и правонарушений
- Поезд Памяти – 2024
- Тематические недели на 2024/2025 учебный год
- Единый урок, посвященный 80-летию трагедии в д. Ола́
- Календарь государственных праздников, праздничных дней, памятных дат
- График проведения классных и информационных часов
- Волонтерское движение
- Финансовая грамотность
-
- Действующие службы, оказывающие помощь в кризисных состояниях
- Алгоритм работы педагогов в сети Интернет, социальных сетях по выявлению деструктивных проявлений среди учащихся учреждений образования
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Телефоны доверия
- Советы педагога социального родителям
- Рекомендации по адаптации
- Психологическая защита у детей
- Рекомендации психолога по формированию успешности
- Влияние цвета на психику ребёнка
-
- Об организации
- Устав ОО «БРПО»
- Руководство организации
- Талисман и слоган ОО "БРПО"
- Фирменный стиль ОО "БРПО"
- Образовательные платформы
- Мультфильмы про организацию "Будь в команде Огонька"
- Родителям об ОО "БРПО"
- Инфографика ОО "БРПО"
- Проекты ОО "БРПО"
- Его имя носит дружина
- Наша пионерская дружина
- Сборы пионерской дружины
- Самоуправление в отрядах дружины
- Новости дружины
- Мы в интернете
-
- Структура ГУО "Борщёвская базовая школа"
- Информация о личном приёме граждан и юридических лиц вышестоящим органом
- График личного приёма администрацией
- Вышестоящие государственные органы и организации
- Перечень административных процедур
- Ответственная за выдачу документов по административным процедурам
- План мероприятий по совершенствованию работы с обращениями граждан
- ВОПРОС - ОТВЕТ
100-годдзе беларускага кіно
17 снежня 2024 года спаўняецца 100 гадоў з дня заснавання Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Бо менавіта ў гэты дзень 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі – «Белдзяржкіно» і зняты першыя хранікальныя кадры пра падзеі тых гадоў.
У 1928 годзе ў Ленінградзе была заснавана кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая ў 1939 годзе пераехала ў Мінск. Падчас Вялікай Айчыннай вайны «Савецкая Беларусь» выпускала кіначасопіс, які асвятляў франтавую хроніку.
Назву «Беларусьфільм» кінастудыя здабыла ў 1946 годзе, а ў 1996 годзе была перайменавана ў Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».
Заснавальнікамі беларускай кінематаграфіі з’яўляюцца Юрый Віктаравіч Тарыч і Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін, а першым беларускім мастацкім фільмам стала гісторыка-рэвалюцыйная карціна «Лясная быль», якую паставіў у 1926 годзе Юрый Тарыч па аповесці Міхася Чарота «Свінапас».
На «Беларусьфільме» знята больш за 500 мастацкіх фільмаў, некалькі тысяч дакументальных фільмаў і каля 100 мультфільмаў.
Сёння Беларусь па праве ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі, якія стварылі сваімі працамі залаты фонд нацыянальнага кіно Рэспублікі. Сярод найбольш вядомых мастацкіх фільмаў беларускага кінематографа розных гадоў «Чырвонае лісце» У. Корш-Сабліна, «Альпійская балада» Б. Сцяпанава, «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М. Фігуроўскага, «Я родам з дзяцінства» і «Людзі на балоце» В. Турава, «З пекла ў пекла» Д. Астрахана, «Дунечка» А. Яфрэмава, «Брэсцкая крэпасць» А. Кота, «Дзікае паляванне караля Стаха» В. Рубінчыка, «Белыя росы» І. Дабралюбава, «Знак бяды» і «У жніўні 44-га…» М. Пташука і інш.
Асаблівае месца сярод карцін займаюць фільмы для юных гледачоў: мюзіклы-казкі жанру фэнтэзі рэжысёра Л. Нячаева «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоны капялюшык», «Казка пра зорнага хлопчыка», «Пітэр Пэн», «Не пакідай!»; прыгодніцкія фільмы «Корцік» і «Бронзавая птушка» М. Калініна; «Па сакрэце ўсяму свету» І. Дабралюбава.
У Мінску знаходзіцца музей гісторыі беларускага кіно. Ён быў створаны і адкрыты ў 1966 годзе да 40-годдзя выхаду фільма «Лясная быль», а сёння з’яўляецца філіялам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Тут сабраныя дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускага кіно, праходзяць тэматычныя экскурсіі, выставы і паказы айчыннай і замежнай кінакласікі.
Свой стогадовы юбілей флагман айчыннай кінаіндустрыі адзначыў грандыёзна. Так, яркай падзеяй года стаў Рэспубліканскі кінафестываль «Кінавек». Ён стартаваў 28 лютага і доўжыўся да 11 снежня ў Мінску і рэгіёнах краіны.
Акрамя таго, у год стагоддзя беларускага кіно рэалізавана нацыянальная прэм’ера новых айчынных фільмаў. У 2024 годзе выйшаў фільм пра беларускіх партызанаў «Час вярнуцца». Дадзеную кінакарціну шмат хто называе данінай подзвігу прадзедаў і дзядоў-герояў. Кінастужка заснавана на рэальных падзеях і апавядае пра ўнікальную аперацыю партызан, якія знайшлі шлях у тыле ворага праз непраходнае балота.
Гістарычны фільм «Чорны замак» стаў вынікам сумеснай працы беларускіх і расійскіх кінавытворцаў. Таксама кінатэатры краіны сустракалі свайго гледача на поўнаметражны 3D-анімацыйны фільм «Песня Сірын» і кінатрылогію «Час кіно». Не менш цікавымі і пазнавальнымі сталі тэматычныя дні дзіцячага кіно, якія былі арганізаваны падчас школьных канікул.
Асобную ўвагу заслугоўваюць такія кінашэдэўры беларускай кінаіндустрыі, як «Дзяўчынка шукае тату», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «У жніўні 1944-га», «Лёс дыверсанта», «Кіношнікі», «На іншым беразе», «Ліст чакання».
Тэму 100-годдзя беларускага кіно ўключылі ў праграму XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», фестывалю «Анімаёўка», а таксама ў конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча.
Падрыхтавана па матэрыялах адкрытых інтэрнэт-рэсурсаў;
фота для прэўю: СБ. Беларусь сёння
Телефоны: (802333)59934, (802333)59967
Email: borshchovka_detsadscool@dobrush.gov.by