Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інтэрактыўная акцыя «Чытаем Скарыну разам»

Дата: 5 сентября 2017 в 15:59
423 просмотра

5 верасня 2017 года ў 16 гадзін у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стартуе інтэрактыўная акцыя «Чытаем Скарыну разам», якая будзе доўжыцца два дні – да 21 гадзіны 6 верасня.

На працягу двух дзён будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны наведвальнік, незалежна ад узросту, зможа цікава і пазнавальна правесці час.

Для самых маленькіх у «Дзіцячым кутку» адбудуцца займальны тэматычны ўрок «Францыск Скарына – наш слаўны першадрукар» і майстар-клас па арыгамі «Падарунак Скарыны», а таксама дзеці ўбачаць мультфільмы пра Яе Вялікасць Кнігу. Замацаваць пачутае і ўбачанае юныя гісторыкі змогуць на выставе дзіцячых кніг пра першадрукара.

У «Маладзёжным кутку» разгорнецца выстава папулярнай мастацкай літаратуры пра Скарыну – кнігі сур’ёзныя, цікавыя і пазнавальныя. Акрамя таго, тут можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара і паўдзельнічаць у майстар-класе па кнігадрукаванні.

На пляцоўцы «Вучоныя пра Скарыну» пройдзе сустрэча з Аляксандрам Сушам, намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, скарыназнаўцам, які адкажа на пытанні і паведаміць пра жыццё нашага славутага земляка. Шмат цікавага і новага можна даведацца на выставе навуковай літаратуры і артыкулаў з часопісаў і газет пра Скарыну, мастацкіх і дакументальных фільмаў пра знакамітага палачаніна ў «Кіназале». Тыя, хто наведаюць выставу «Літары і словы Скарыны», змогуць ацаніць прыгажосць аўтарскіх пісаных шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага.

Пляцоўка «Скарынаўскія скарбы „Алмаза“» прадэманструе знакамітае юбілейнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» – шматтомнік, цалкам адкрыты для прагляду і чытання.

НІА
па матэрыялах інтэрнэт-партала
Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.