Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

28 студзеня 2018 года – Дзень беларускай навукі

Дата: 27 января 2018 в 22:03, Обновлено 27 января 2018 в 22:06
Автор: Ярцев Ю. И.
469 просмотров

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускай навукі. Святкаванне ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, выкананнем навуковых даследаванняў і распрацовак у краіне займаецца каля 30 тысяч навукоўцаў, у іх ліку больш за 700 дактароў навук і 3 тысяч кандыдатаў навук. Чвэрць даследчыкаў Беларусі – маладыя людзі да 29 гадоў. Навуковыя інтарэсы вучоных сканцэнтраваны пераважна на тэхнічнай сферы, далей ідуць прыродазнаўства, сацыяльна-эканамічныя і грамадскія навукі.

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай навукі, пройдуць 26 студзеня 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта выстава дасягненняў і найбольш значных вынікаў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Беларусі і рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці «Навука – інтэлектуальнай эканоміцы». Плануецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел каля 500 чалавек.

Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў Беларусі пройдзе ў двух фарматах: адкрытая экспазіцыя (перад галоўным уваходам у бібліятэку) і закрытая. На адкрытай пляцоўцы будзе прадэманстравана 18 адзінак тэхнікі ААТ «Мінскі трактарны завод», ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў», ААТ «Белшына», ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» і іншых прадпрыемстваў. На закрытай выставе будуць прадстаўлены 268 перадавых распрацовак 68 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Будуць прадэманстраваны эксперыментальны ўзор офіснага суперкамп’ютара, мініяцюрны цвёрдапаліўны матрычны рухавік для малых касмічных апаратаў – нана- і мікраспадарожнікаў, ДНК-тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, лазеры ў ветэрынарнай медыцыне, вынікі магнітарэалагічнага паліравання, адытыўныя тэхналогіі і іншыя. З экспазіцыямі зможа азнаёміцца кожны.

Даведка: За мінулы год толькі ў рамках заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм распрацаваны і даведзены да стадыі практычнага прымянення амаль 200 новаўвядзенняў. Па накіраванні «Аграпрамысловы комплекс» у 2017 годзе ажыццяўлялася асваенне ў вытворчасці 125 распрацовак. Па накіраванні «Фармацэўтыка» распрацавана больш за 130 новых метадаў аказання медыцынскай дапамогі, зарэгістравана 6 лекавых сродкаў, 9 дыягнастычных сістэм і медыцынскіх вырабаў.

У 2017 годзе ажыццяўлялася рэалізацыя 87 інавацыйных праектаў Дзяржаўнай праграмы, у выніку чаго ўведзены ў эксплуатацыю 20 новых вытворчасцей.

У 2017 годзе праведзены шэраг знакавых міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне як на ўжо вядомых рынках, так і на адкрыццё новых, прыцягненне замежных інвестыцый і тэхналогій.

Сардэчна віншуем супрацоўнікаў Нацыянальнага інстытута адукацыі з Днём беларускай навукі!

Жадаем здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту. Няхай ва ўсіх справах і пачынаннях суправаджае поспех, а кожны дзень прыносіць толькі станоўчыя эмоцыі.

НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.