Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Са святам 8 Сакавіка!

Дата: 5 марта 2018 в 15:35
511 просмотров

Міжнародны жаночы дзень (International Women's Day) з’яўляецца датай, якая сёння адзначаецца ў шэрагу краін, а ў некаторых мае статус дзяржаўнага свята.
Гэты дзень быў афіцыйна зацверджаны ААН у 1975 годзе, але ж пачаткам гісторыі свята, яшчэ задоўга да гэтага году, стаў «марш пустых каструль», які прайшоў 8 сакавіка 1857 года ў Нью-Ёрку (ЗША). У гэты дзень незадаволеныя работніцы швейных і абутковых фабрык пачалі барацьбу за паляпшэнне ўмоў працы.

Аднак першая прапанова аб заснаванні свята Міжнароднага жаночага дня прагучала ў 1910 годзе на 2 Міжнароднай канферэнцыі працуючых жанчын (Second International Conference of Working Women) у Капенгагене. Аўтарам гэтай ідэі стала Клара Цэткін – лідар жаночай часткі нямецкай партыі сацыял-дэмакратаў. Яна хацела, каб дзень барацьбы за правы жанчын сталі адзначаць штогод у вызначаны дзень і ў кожнай краіне.

Зараз дзень 8 Сакавіка не мае такой палітычнай афарбоўкі, а з’яўляецца вясеннім святам, якое ўслаўляе прыгажосць і мудрасць жанчын.

Шаную светлыя нябёсы

Шаную светлыя нябёсы за тое, што магутны Бог

Стварыў дзівосную істоту, яе Жанчынаю нарок.

“Найлепшая палова свету” – вас клічам гэтак нездарма,

Шукалі на ўсіх планетах: такіх, як вы, нідзе няма!

Паверце, не прайшла б зіма без вашых сэрцаў палымяных,

Не адрадзілася б вясна без вас, любімых і каханых.

Наогул, не было б прагрэсу і не вярцелася б Зямля,

Каб зніклі з Боскага Сусвету Жанчыны вобраз і імя!

                                                                                   Павел Місуна

Віншуем усіх прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва з Міжнародным жаночым днём! Няхай вашы твары ўпрыгожваюць сонечныя ўсмешкі, кожны дзень будзе напоўнены шчырасцю, клопатам і ласкай! Хай 8 Сакавіка падорыць вам добры настрой, выкананне ўсіх патаемных жаданняў! Хай ён стане стартам для новых пачынанняў, якія прынясуць толькі радасць!

Шчырых вам кампліментаў і добрых слоў заўсёды! Са святам!

 

НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.