-
- Нормативные правовые документы
- О проведении психологического собеседования
- Кадровый состав учреждения
- Перспективный план аттестации
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (учитель-дефектолог)
- Показатели для оценки педагогической деятельности в процессе аттестации (воспитатель дошкольного образования)
- Методические рекомендации о порядке проведения квалификационного экзамена
- Психологические рекомендации для администрации и педагогов
-
- План воспитательной, идеологической и социальной работы
- "ШАГ" - Школа Активного Гражданина
- ПРАВИЛА внутреннего распорядка для учащихся
- Примерный алгоритм контроля за посещаемостью занятий обучающимися учреждений образования
- Родительский университет
- План мероприятий по профилактике безнадзорности и правонарушений
- Тематические недели на 2025/2026 учебный год
- Физкультурно-оздоровительная и спортивно-массовая работа
- Календарь государственных праздников, праздничных дней, памятных дат
- График проведения классных и информационных часов
- Волонтерское движение
- Финансовая грамотность
-
- Действующие службы, оказывающие помощь в кризисных состояниях
- Алгоритм работы педагогов в сети Интернет, социальных сетях по выявлению деструктивных проявлений среди учащихся учреждений образования
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Буллинг
- Телефоны доверия
- Советы педагога социального родителям
- Рекомендации по адаптации
- Психологическая защита у детей
- Рекомендации психолога по формированию успешности
- Влияние цвета на психику ребёнка
-
- Об организации
- Устав ОО «БРПО»
- Лидеры организации
- Талисман и слоган ОО "БРПО"
- Фирменный стиль ОО "БРПО"
- Образовательные платформы
- Мультфильмы про организацию "Будь в команде Огонька"
- Родителям об ОО "БРПО"
- Инфографика ОО "БРПО"
- Проекты ОО "БРПО"
- Его имя носит дружина
- Наша пионерская дружина
- Сборы пионерской дружины
- Самоуправление в отрядах дружины
- Новости дружины
- Мы в интернете
-
- Структура ГУО "Борщёвская базовая школа"
- Информация о личном приёме граждан и юридических лиц вышестоящим органом
- График личного приёма администрацией
- Вышестоящие государственные органы и организации
- Перечень административных процедур
- Ответственная за выдачу документов по административным процедурам
- План мероприятий по совершенствованию работы с обращениями граждан
- ВОПРОС - ОТВЕТ
Ці пойдзем сёння ноччу ў музей?
Сёння «Ноч музеяў» – міжнародны праект, які падтрымліваецца Міжнародным саветам музеяў і Саветам Еўропы. Акцыя скіравана на прыцягненне наведвальнікаў, якія пражываюць паблізу, для якіх музей «так блізка і далёка».
Штогод 18 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень музеяў. Святкаванне гэтага дня ўстаноўлена 11 Генеральнай канферэнцыяй Міжнароднага савета музеяў, якая праходзіла ў 1977 годзе ў Маскве і Ленінградзе.
У 1992 годзе было прапанавана праводзіць Міжнародны дзень музеяў на пэўную тэматыку. Роля музея ў жыцці грамадства істотна змянілася: важна не толькі захаваць каштоўнасці і паказаць іх наведвальніку, але і «ўключыць» чалавека ў пэўны гістарычны асяродак, стаць пляцоўкай для абмену думкамі, ідэямі; таму ўсё часцей адкрываюцца інтэрактыўныя музеі. Музейныя ўстановы выступаюць ініцыятарамі розных праектаў, дзе ўсе могуць стаць стваральнікамі чагосьці новага, узаемадзейнічаць паміж сабой. Сёння музеі імкнуцца знайсці тую залатую сярэдзіну паміж захаваннем традыцый і пошукам інавацыйных метадаў работы, каб наблізіцца да запатрабаванняў спажыўцоў.
Больш за тое, музеі нярэдка выступаюць медыятарамі ў вырашэнні сацыяльных праблем і канфліктаў, наладжваючы масты паміж культурамі, народамі.
Таму невыпадкова тэма сёлетняга Міжнароднага дня музеяў – «Музеі як цэнтры культуры: будучае традыцыі». Гэтай жа тэме будзе прысвечана традыцыйная Генеральная канферэнцыя Міжнароднага савета музеяў, якая пройдзе 1–7 верасня 2019 года ў Кіёта (Японія).
Адной з традыцый Міжнароднага дня музеяў стала правядзенне ночы музеяў. Гэтая ідэя бярэ свой пачатак з 1970-х гадоў, калі музеі працягвалі сваю работу, каб наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з калекцыямі.
У 1997 годзе ў Берліне прайшла першая акцыя «Доўгая ноч музеяў», калі музеі можна было наведаць бясплатна і экскурсіі праводзіліся ўсю ноч. Акцыя мела неверагодны поспех. І на наступны год да яе далучыліся яшчэ 20 гарадоў Германіі.
Сёлета музеі Беларусі падрыхтавалі цікавыя і незвычайныя праграмы для сваіх начных наведвальнікаў. Так, 18 мая ў музеі-запаведніку «Нясвіж» у працэсе імерсіўнага шоу «Прыезд караля» можна паўдзельнічаць у падрыхтоўцы да візіту апошняга караля Рэчы Паспалітай у Нясвіж.
17 мая ў будынку езуіцкага калегіума ў Оршы можна прайсці квэст «25 тайнаў ордэна езуітаў», пабываць у савецкім атэлье «Нарцыс», дзе будуць прадстаўлены розныя мадэлі адзення.
Наведвальнікаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава чакае інтэрактыўная праграма «Нясумны музей», якая ўключае квэсты, ажыўшыя партрэты, аквагрым і шмат іншага.
17 мая ў музеі Гомеля пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных культуры і традыцыям Кітая і Беларусі.
Пазнаёміцца, пагаварыць, памаляваць, памузыцыраваць, паспрачацца, пасябраваць, пабавіць час за добрай экалагічнай гарбатай і кавай, якія заўсёды маюць свой асабісты смак, можна будзе 18 і 19 мая ў майстэрні-атэлье артыстычнай дынастыі Кашкурэвічаў у Мінску.
І яшчэ шмат цікавага і незвычайнага вас чакае ў розных музейных кутках Беларусі. Больш падрабязна праграмы акцыі «Ноч музеяў» прадстаўлены тут.
НІА
Телефоны: (802333)59934, (802333)59967
Email: borshchovka_detsadscool@dobrush.gov.by