У Беларусі запускаецца першае інстаграм-шоу па-беларуску “Мова чэлендж”

Дата: 18 июня 2019 в 09:31
537 просмотров

У герояў будзе месяц, каб пачаць размаўляць па-беларуску. Два разы на тыдзень яны будуць атрымліваць заданні, звязаныя з беларускай мовай. Па нарастальнай з кожным заданнем удзельнікі ўсё часцей стануць выкарыстоўваць у сваім жыцці беларускую мову. Шоу плануецца трансліраваць у фармаце “сторыз” у інстаграме @artsiadziba, а таксама ў інстаграме ўдзельнікаў.

Калі нехта яшчэ не вырашыў перайсці на родную мову, то самы час гэта зрабіць!

<section id="block-system-main">

Героі для праекта будуць абірацца з дапамогай анлайн-кастынгу. Заяўку на ўдзел можна будзе падаць да 1 ліпеня: https://forms.gle/W3KzPH8XJZwnLuo1A

Надзея НІКАЛАЕВА

</section>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.